Среда, 6 ноября 2024

ВІНШАВАННЕ КІРАЎНІЦТВА РАЁНА З ДНЁМ ЭНЕРГЕТЫКА

201

Паважаныя працаўнікі і ветэраны энергетычнага комплексу Пружанскага раёна!

Віншуем вас з прафесійным святам – Днём энергетыка!

Гэта свята ўсіх тых, хто прысвяціў сваё жыццё цяжкай, але вельмі важнай для ўсяго чалавецтва справе – забеспячэнню людзей электраэнергіяй.

Мільёны лямпачак па ўсёй краіне свецяць нам кожны дзень, дзякуючы нястомнай работы працаўнікоў энергасістэмы. Праца энергетыка патрабуе вялікай уважлівасці і адказнасці. Бо менавіта ад вас залежыць стабільная і дакладная дзейнасць не толькі прамысловасці, сельскай гаспадаркі, іншых сфер эканомікі, але і сацыяльнай сферы – бальніц, паліклінік, школ, дзіцячых садоў, камфорт і дабрабыт жыхароў нашага раёна.

Ваша праца патрабуе найвышэйшага прафесіяналізму, дысцыпліны, гатоўнасці ў любой экстрэмальнай сітуацыі дзейнічаць зладжана і аператыўна. Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце забяспечваць устойлівую работу энергетычнага комплексу, развіваць і ўдасканальваць важную для жыцця раёна галіну.

Дзякуем вам за добрасумленную працу, адказны падыход да справы. Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, невычэрпнай энергіі і безаварыйнай працы!