Воскресенье, 8 декабря 2024

Віншаванне кіраўніцтва раёна з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

150

Паважаныя абаронцы Айчыны!

Віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Гэтае свята адважных і моцных духам мужчын, для якіх абавязак, гонар і стойкасць — адзін з важнейшых жыццёвых прыярытэтаў. Ён аб’ядноўвае ўсіх, каму дарагі лёс краіны, хто стаіць на варце інтарэсаў дзяржавы, яе бяспекі, хто мірнай працай і вайсковай доблесцю імкнецца да дабрабыту і стабільнасці.

У гэты дзень мы з гонарам успамінаем ратныя подзвігі суайчыннікаў, аддаём даніну павагі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікам баявых дзеянняў і міратворчых аперацый, ушаноўваем вайскоўцаў, якія абараняюць межы роднай краіны, і тых, хто клапоціцца пра свае сем’і, уносіць уклад у сённяшняе і закладвае надзейны падмурак будучыні.

Жадаем усім моцнага здароўя, аптымізму, дабрабыту, поспехаў у ратнай службе і стваральнай працы на карысць роднай Пружаншчыны і любімай Беларусі.

Міхаіл ГРЫШКЕВІЧ, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай КУДРАВЕЦ, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.