Пятница, 14 февраля 2025

Віншаванне кіраўніцтва раёна з 10-годдзем утварэння Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь

105

Паважаныя супрацоўнікі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь! Віншуем вас з 10-годдзем утварэння службы!

У сваёй прафесійнай дзейнасці вы кіруецеся дакладным разуменнем важнай ролі, ускладзенай на Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз, і высокай адказнасцю перад дзяржавай і народам нашай краіны. Ваша служба  заўсёды асацыіруецца з кампетэнтнасцю, справядлівасцю і аб’ектыўнасцю пры падыходзе да справы.

За мінулыя гады выбудавана дакладная сістэма, якая дазваляе вырашаць самыя сур’ёзныя задачы ў забеспячэнні органаў следства, дазнання і суда заключэннямі экспертаў як самым важным довадам. Тым больш што ад гэтага залежаць лёсы людзей, і якраз узровень работы экспертаў, матэрыяльна-тэхнічная аснашчанасць падраздзяленняў дазваляюць паспяхова спраўляцца з пастаўленымі задачамі.

Ваша служба па праве займае годнае месца ў сістэме забеспячэння дзяржаўнай бяспекі, праваахоўных органаў.

З юбілеем!

Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага раённага выканаўчага камітэта. Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.