Пятница, 14 февраля 2025

Віншаванне кіраўніцтва Пружанскага раёна з Днём пажылых людзей

199

Паважаныя жыхары старэйшага пакалення, ветэраны працы!

Ад усяго сэрца віншуем вас з Днём пажылых людзей — святам мудрасці і дабра!

Гэта дата — не нагадванне пра ўзрост, а выдатная магчымасць сказаць цёплыя словы падзякі вам: нашым бацькам і маці, ветэранам працы, пенсіянерам, усім пажылым жыхарам за ўнёсак у развіццё нашага раёна, за шматгадовую сумленную працу.

За вашымі плячамі вялікае жыццё. Вы ажыццяўляеце жывую сувязь часоў і пакаленняў. Вашы веды і багаты вопыт асабліва важныя ў сучасных умовах, калі разам з ініцыятывай маладых патрабуецца жыццёвая мудрасць старэйшых. Вы з’яўляецеся захавальнікамі маральных каштоўнасцей і традыцый, апорай і адданымі памочнікамі для дзяцей і ўнукаў. Выклікае павагу ваш актыўны ўдзел у грамадскім і культурным жыцці раёна.

Асаблівае дзякуй ветэранам вайны, людзям старэйшага пакалення, якія вынеслі цяжкасці пасляваенных гадоў, аднавілі краіну.

Віншуем усіх, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку ці працягвае працаваць, нягледзячы на ўзрост. Хай гады не стануць нагодай для суму, а жыццёвых сіл хопіць надоўга! Жадаем вам добрага здароўя, бадзёрасці духу, доўгіх шчаслівых гадоў жыцця, любові і ўвагі з боку родных і блізкіх!

Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.