Дарагія жанчыны Пружаншчыны!
Віншуем вас з цудоўным вясновым святам, якое ўвасабляе дабрыню і пяшчоту, прыгажосць і любоў, душэўнасць і цяпло, — Днём жанчын!
Загадка і сіла жанчыны — ва ўнікальным уменні ісці па жыцці, будаваць кар’еру, падтрымліваць утульнасць у доме і дабрабыт у сям’і, застаючыся клапатлівай і чулай, ласкавай і любячай.
Вы — выдатныя педагогі і выхавальнікі, чулыя ўрачы і медыцынскія сёстры, незаменныя сацыяльныя работнікі, вы ўпэўнена пакараеце навуковыя вяршыні, паспяхова рэалізуеце сябе ў культурнай сферы, мастацтве, палітыцы і бізнесе. Але галоўнае, у чым вам няма роўных, — гэта ва ўменні рабіць навакольны свет больш светлым і радасным, ствараць цяпло і ўтульнасць у доме, быць сэрцам і душой сям’і, акружаць блізкіх і родных клопатам і пяшчотай.
Мілыя жанчыны, клапатлівыя мамы і бабулі, любячыя жонкі, дочкі, сёстры, верныя сяброўкі і чароўныя калегі! У гэты святочны дзень адрасуем вам шчырыя словы мужчынскай падзякі за дабрыню і цярпенне, разуменне і вернасць, уменне спачуваць і кахаць. Побач з вамі мы — мужчыны — імкнёмся стаць мацней і высакародней.
Жадаем вам здароўя і жаночага шчасця, радасці і дабрабыту, прыгажосці і абаяння, яркіх уражанняў і цудоўнага вясновага настрою. Няхай у вашай душы не згасае агонь стварэння і дабрыні, сэрца поўніцца радасцю і надзеяй, у доме пануюць утульнасць і гармонія. Будзьце любімыя і шчаслівыя!
Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.