Среда, 30 апреля 2025

Вікторыя Шут сярод лепшых

235

У спісе кандыдатаў у майстры спорту, якія займаюцца на базе пружанскай СДЮШАР № 2, — папаўненне. Цяпер гэты прэстыжны статус носіць выхаванка аддзялення плавання Вікторыя Шут.

На здымку: Вікторыя Шут з узнагародамі (у цэнтры).

Спартакіяду дзіцяча-юнацкіх і спартыўных дзіцяча-юнацкіх школ алімпійскага рэзерву Брэсцкай вобласці па плаванні, якая праходзіла ў Кобрыне з 15 па 17 мая, Вікторыя дакладна запомніць на ўсё жыццё.

Па-першае, пружанцы пакарыліся ўсе ступені п’едэстала. Бронзавы медаль Вікторыя заваявала на стаметроўцы комплексным плаваннем. На такой жа дыстанцыі, але батэрфляем, паклала ў асабістую скарбонку сярэбраны медаль. І, нарэшце, на дыстанцыі ў 50 м батэрфляем стала абсалютнай чэмпіёнкай.

Па-другое, менавіта на гэтай дыстанцыі Вікторыя Шут здолела выканаць нарматыў кандыдата ў майстры спорту Рэспублікі Беларусь. Дыстанцыю спартсменка пераадолела за 30,53 секунды!

Трэнерам Вікторыі зараз з’яўляецца Сяргей Каляда. Плыўчыха стала пятым па ліку кандыдатам у майстры спорту, якога падрыхтаваў Сяргей Аляксандравіч.

Віншуем спартсменку, трэнера і ўсю СДЮШАР № 2 з годнымі вынікамі!

Уладзіслаў Шпарла. Фота Сяргея Каляды