Пятница, 17 января 2025

Ветэраны праваахоўных органаў Пружаншчыны сустрэліся ў РАУС

787

Апошні месяц восені для райаддзела міліцыі праходзіць з многімі знакавымі датамі, сярод якіх адна з самых галоўных — святкаванне Дня ветэранаў унутраных спраў, якое адбылося 10 лістапада.

У гэты дзень па склаўшайся за многія гады традыцыі з усяго раёна ў РАУС з’язджаюцца ветэраны праваахоўных органаў, каб сустрэцца з тымі, з кім служылі працяглы час, перажылі нямала падзей. Такое ж мерапрыемства наладзілі і сёлета.

Начальнік РАУС Ігар Амельянчук уручае падзяку ветэрану Сяргею Цабруку.

Ветэраны міліцыі зноў віталі былых калег, абменьваліся ўспамінамі і дзяліліся вопытам з дзеючымі супрацоўнікамі. Святочная і трапяткая атмасфера стварала добры настрой удзельнікам урачыстасці, што толькі пацвярджала важнасць такіх сустрэч. І, безумоўна, не абышлося і без узнагарод, якія начальнік райаддзела ўнутраных спраў Ігар Амельянчук разам са старшынёй савета ветэранаў Мікалаем Замковічам уручылі найбольш актыўным.

Сярод адзначаных былі таксама жонкі ветэранаў Вольга Еўтух і Анастасія Місюля, якія за асабісты ўклад у ветэранскі рух атрымалі медалі «Жонцы афіцэра».

Юрый Неміровіч, намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце