Четверг, 7 ноября 2024

Ветэрана працы «Пружанскага ПМС» Мікалая Раўнейку павіншавалі з 80-гадовым юбілеем

443

Пра тое, што на прадпрыемстве дзейнічае зладжаная каманда, гавораць не толькі вынікі працы. Гэта відавочна і па тым, як сённяшнія працаўнікі падтрымліваюць сувязь з ветэранамі арганізацыі, не забываючы тых, хто пайшоў на заслужаны адпачынак. Як у сумную часіну, так і ў хвіліны радасці.

Менавіта з нагоды добрай навіны 22 мая работнікі прадпрыемства «Пружанскае ПМС» наведалі жыхара горада Мікалая Раўнейку, які ў гэты дзень адзначаў свой 80-гадовы юбілей.

Як расказаў Мікалай Уладзіміравіч, для ветэранаў-меліяратараў падобныя віншаванні заўсёды былі добрай традыцыяй. У свой час ён таксама наведваў былых работнікаў прадпрыемства, каб павіншаваць з рознымі ўрачыстасцямі.

Падчас свайго працоўнага стажу ўраджэнец Хвалава Мікалай Раўнейка прайшоў працяглы шлях ад трактарыста да намесніка дырэктара па механізацыі. На заслужаны адпачынак пайшоў у 2008 годзе — да гэтага часу паспеў адпрацаваць чатыры гады, будучы на пенсіі. Зараз у вольны час захапляецца «ціхім паляваннем» ды рыбалкай.

З важкім юбілеем Мікалая Уладзіміравіча павіншавалі дырэктар прадпрыемства Аляксей Шахновіч, прадстаўнікі прафсаюза, тыя, хто некалі працаваў пад яго кіраўніцтвам.

Алег Сідарэнка.

Фота Кацярыны Масік