Вторник, 21 января 2025

Ветэран педагагічнай працы Мікалай Дулько: «Людзі — вось добрыя лекі ад нешчаслівай старасці»

453

Напярэдадні Дня пажылых людзей мы завіталі ў госці да паважанага ў нашым горадзе пенсіянера, ветэрана педагагічнай працы Мікалая Дулько. Не кожны чалавек можа пахваліцца такім яскравым і насычаным жыццём, якое выпала на долю Мікалая Якаўлевіча.

Мікалай Дулько з інспектарам па асноўнай дзейнасці Пружанскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццянай Пекун.

У свой час яму давялося прымерыць на сябе розныя прафесійныя ролі, але за што б ён ні браўся — усё атрымлівалася выдатна і справы хутка мяняліся ў лепшы бок. Пажылы чалавек з цеплынёй узгадвае амаль кожнае сваё працоўнае месца, з настальгічнай усмешкай апісвае мінулыя часы, насычаныя на захапляльныя падзеі.

Але і на заслужаным адпачынку Микалай Дулько не сумуе. Дачка і ўнучка часта наведваюць бацькоўскі дом. Таксама пажылы чалавек карыстаецца дапамогай работніка сацыяльнай службы.
Мікалай Якаўлевіч дае наступныя парады людзям залатога ўзросту: «Уважліва сачыце за здароўем і не адмаўляйцеся ад добрага стаўлення з боку людзей. Пажылы чалавек балюча адчувае адзіноту, таму для яго вельмі важна спагада, кантакты з соцыумам».

— Не губляйце сувязь з навакольным светам, — падкрэслівае пенсіянер. — Знаёмыя, суседзі, былыя калегі, адным словам, людзі — вось добрыя лекі ад нешчаслівай старасці.

Мікалай Якаўлевіч знайшоў словы і для моладзі. Гэтая частка грамадства заўсёды была блізка пенсіянеру таму, што пэўны адрэзак часу ён быў цесна звязаны з педагогікай: выкладаў дзецям не толькі навукі, але і выхоўваў добрых людзей.

— Вы жывяце ў даволі цяжкі час. Раю вам не гарачыцца, узважана, абдумана глядзець на рэчы. Не спяшайцеся адразу асуджаць іншых. Трэба мірыцца з чалавечымі недахопамі і рабіць унёсак у наш агульны дабрабыт — тады ўсім будзе добра, — кажа Мікалай Якаўлевіч.

Юлія Янушка. Фота аўтара