Суббота, 24 мая 2025

Веласіпедысты з усёй краіны спаборнічалі на дарогах Пружаншчыны. Праз наш раён прайшоў маршрут чэмпіянату Беларусі па веласпорце

2 207

На мінулым тыдні на дарогах вобласці праходзіў адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па веласпорце на шашы сярод мужчын. Тры з шасці дзён спаборніцтваў праводзіліся на тэрыторыі Пружанскага раёна.

Так у пятніцу месцам старту ўдзельнікаў стаў Нацыянальны парк «Белавежская пушча». Веласіпедысты пера-адолелі 127 км, пры гэтым убачыць іх можна было ў Белым Ляску, Крыніцы, Купічах, Мураве, Сухопалі, Мокрым і іншых населеных пунктах раёна.

У наступны дзень веласіпедысты праехалі 142 кіламетры. Дыстанцыя прайшла праз вуліцы Р.Шырмы і Кобрынскую райцэнтра, а таксама аграгарадкі Стараволя, Вялікае Сяло, Лыскава, гарадскі пасёлак Ружаны і не толькі.

Заключны дзень чэмпіянату прысвяцілі індывідуальнай гонцы на 25 км, правялі якую ў аг. Клепачы. Там жа і ўзнагароджвалі пераможцаў.

Адметна, што першае месца ў асабістым заліку заняў прадстаўнік Брэстчыны, майстар спорту міжнароднага класа Дзяніс Мазур. У камандных спаборніцтвах «залатыя» ўзнагароды заваявалі таксама прадстаўнікі Брэсцкай вобласці.

Уладзіслаў Шпарла. Фота peloton.by