Воскресенье, 19 января 2025

Вечарам 28 кастрычніка ў Слабудцы адбыўся пажар. Гаспадар кватэры загінуў

1 287

Трагедыя адбылася вечарам 28 кастрычніка ў в.Слабудка. У цэнтр аператыўнага кіравання райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры пяціпавярховага дома.

Агнём знішчана мэбля, маёмасць унутраная аддзелка пакоя, дзе пасля ліквідацыі пажару выратавальнікі знайшлі цела загінулага 55-гадовага гаспадара. Прычына здарэння пакуль устанаўліваецца. Улічваючы лад жыцця пацярпелага, мяркуецца, што агонь пачаўся з непатушанай цыгарэты.

Райаддзел па надзвычайных сітуацыях папярэджвае пра небяспеку курэння ў ложку. Пераважная большасць пажараў здараецца менавіта па гэтай прычыне. Часам такія ўзгаранні заканчваюцца трагічна.

Максім Талмачэвец, інспектар РАНС. Фота Кацярыны Масік