Воскресенье, 14 июля 2024

«Важнейшы рэсурс дзяржавы». Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка таварыства паляўнічых і рыбаловаў

249

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка РДГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» Ігара Шуневіча і віцэ-прэм’ера Леаніда Зайца, які курыруе гэту сферу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў важнае значэнне таварыства. «Напэўна, больш, чым якая-небудзь структура дзяржаўная. Таму што важнейшы рэсурс дзяржавы. Некалькі слоў свежым поглядам. Як вы там адчуваеце сябе, што там за сітуацыя, што патрэбна для таго, каб актывізаваць гэту работу?» — пацікавіўся Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што ўносіцца прапанова прапрацаваць пытанне аб стварэнні музея паляўніцтва і рыбалоўства. «Таксама трэба будзе нам паглядзець на гэту тэму. Ну, калі грошай не просяць, чаго нам быць супраць. Трэба, я думаю, згаджацца», — сказаў Прэзідэнт.

«Яшчэ адна тэма, вядомая з даўніх часоў, — гэта барацьба з афрыканскай чумой свіней. Паляўнічых пажадана падключыць, калі гэта патрэбна. Вы ў тэме, баяцца тут няма чаго. І па нейкіх там механізмах кампенсацыі за здабычу дзікоў (дзікі з’яўляюцца асноўнымі разносчыкамі гэтага небяспечнага для свінгадоўчай галіны захворвання. — Заўвага БЕЛТА) і іншае», — абазначыў тэму кіраўнік дзяржавы.

«Увогуле комплекс пытанняў, які трэба будзе вырашыць. Калі ласка, я хачу, каб вы выклалі гэту тэму. І іншыя пытанні, якія неабходна абмеркаваць», — дадаў беларускі лідар.