Вторник, 14 января 2025

Васілій Півень з філіяла «Айчына» ААТ «Белавежскі» першым у раёне перавёз тысячу тон збожжа!

587

А цяпер прыемная навіна для жыхароў Пружаншчыны. У нас таксама з’явіўся перадавік жніва-2022.

Гэта вадзіцель з філіяла «Айчына» ААТ «Белавежскі» Васілій Півень, які на «МАЗе 650128» першым перавёз 1000 т. зерня.

З гэтай прыемнай нагоды на палетак традыцыйна прыехаў павіншаваць пераможцу сёлетняй уборкі старшыня раённага прафсаюза работнікаў АПК Дзмітрый Чайкоўскі (на здымку).

Дзмітрый Уладзіміравіч уручыў віноўніку ўрачыстасці каштоўны падарунак і выказаў пажаданне, каб Васілій Іванавіч і надалей працаваў гэтак жа шчыра і аддана, яшчэ не раз прымаў віншаванні з нагоды чарговай перамогі на сёлетнім жніве.

Больш падрабязна чытайце ў суботнім нумары газеты «Раённыя будні».

Вадзім Раўнейка. Фота Алега Сідарэнкі