Суббота, 12 октября 2024

«Вартаўнікі» Пружан — млыны

793

Да свята работнікаў сельскай гаспадаркі хацелася знайсці нешта па тэме. Але ў колішніх вяскоўцаў не ў традыцыі было фатаграфавацца за працай.


Таму на здымку — толькі выява, без людзей. Гэты млын стаяў некалі на вуліцы Хватка, цяперашняй Леніна. Дакладна кажучы, было там два ветракі: адзін на месцы цяперашняга райпалівазбыту, а вось гэты — амаль насупраць. «За польскім часам» малолі тут муку звычайную і пытляваную, для сітнікаў.
Яшчэ адзін млын — Каплана — стаяў на Кобрынскай, у раёне цяперашняга КБМ. А на выездзе з горада, прыкладна на месцы хлебазавода, працаваў паравы млын Круцеля. Але ветракоў на старой карце ў раёне «кальца» паказана некалькі. І кароткая вуліца, што ішла ад цяперашняй Р.Шырмы да Пушкінскай, называлася Млынарскай.
Ірына СЯДОВА.