Сёлета спаўняецца 96 гадоў беларускай адвакатуры, з дапамогай якой дзяржава гарантуе кожнаму грамадзяніну права на юрыдычную дапамогу. У нашым раёне такую падтрымку аказвае юрыдычная кансультацыя, у якой працуюць тры адвакаты — А.В.Мацаюк, Н.М.Станкевіч і В.М.Фядун.
Вольга Міхайлаўна (на здымку) толькі два гады таму папоўніла мясцовы калектыў пасля заканчэння юрыдычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна.
Як расказвае малады спецыяліст, на яе выбар у значнай ступені паўплывалі аповеды сястры пра асаблівасці гэтай прафесіі, якая заўсёды нясе карысць людзям, дапамагаючы ў пошуку справядлівасці.
За мінулыя гады В.М.Фядун, як і яе калегам, давялося разбірацца як у грамадзянскіх, так і крымінальных справах. Вядома, не заўсёды такая работа пакідае толькі прыемныя ўражанні, але дзяўчына не шкадуе аб сваім выбары, асабліва ў тыя хвіліны, калі атрымліваецца дасягнуць чаканага выніку.
Алег Сідарэнка.
Сяргей Талашкевіч (фота).