Среда, 15 января 2025

Вальфовіч: вучэнне АДКБ у Беларусі выключна планавае і мае адкрыты характар

70

Сумеснае аператыўна-стратэгічнае вучэнне «Баявое братэрства — 2023», якое пройдзе на тэрыторыі Беларусі з 1 па 6 верасня, выключна планавае і мае адкрыты характар. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч у час рабочай паездкі ў Брэст, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Вальфовіч

Аляксандр Вальфовіч

«Вучэнне выключна планавае, мае адкрыты характар. І беларускі бок, і Сакратарыят АДКБ у адпаведнасці з міжнароднымі патрабаваннямі запрасілі міжнародных наглядальнікаў, ваенных аташэ, дыпламатычны корпус, у тым ліку нашых суседзяў — палякаў і літоўцаў. Я не ведаю, ці прымуць яны ўдзел. Але мы ў адрозненне ад суседзяў дэманструем адкрытасць, міралюбівасць і паказваем, што за вучэнні і якія іх мэты — выключна абарончыя, для абароны сваёй краіны, сваёй тэрыторыі», — падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч.

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што заходнія суседзі праводзяць на сваёй тэрыторыі вучэнні, аднак прадстаўнікоў Беларусі ў якасці наглядальнікаў не запрашаюць. «На сумежнай тэрыторыі праходзяць вучэнні. За апошні час нават спроб запрасіць беларускі бок для назірання не было», — канстатаваў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі.

Фота Вадзіма Якубёнка

БЕЛТА