Четверг, 17 апреля 2025

Валерый і Сяргей Кухты з Камянецкага раёна першымі ў краіне намалацілі 3 тысячы тон збожжа на айчынным камбайне! Бацьку і сына віншавалі на палях філіяла «Айчына» ААТ «Белавежскі»

265

Цудоўная навіна прыйшла ў мінулы чацвер з філіяла «Айчына» ААТ «Белавежскі». На палях гаспадаркі віншавалі экіпаж, які першым у краіне намалаціў на айчынным камбайне 3 тысячы тон збожжа.

Такога высокага выніку на жніве-2022 дасягнулі Валерый і Сяргей Кухты з Камянецкага раёна.

Як мы паведамлялі ў суботнім нумары, на мінулым тыдні ў «Айчыну» прыбылі 25 камбайнаў з «Белавежскага». Тэхніку перакінулі ў наш раён пасля завяршэння ўборкі ў галаўным прадпрыемстве. Зрабілі гэта ў ААТ «Белавежскі» для таго, каб дапамагчы свайму філіялу на жніве.

Экіпаж бацькі і сына Кухтаў якраз і быў сярод тых, хто прыехаў на дапамогу. Варта заўважыць, што на камбайне КЗС-1624 вытворчасці ААТ «Гомсельмаш» Валерый Кухта шчыруе ўжо восьмы сезон.

Гомельскі завод заахвочвае перадавікоў жніва, якія працуюць на тэхніцы яго вытворчасці, спаборніцтва паміж імі арганізаваў і сёлета. Таму, каб павіншаваць аграрыяў, на палетак прыехаў намеснік дырэктара цэнтра продажу і сэрвісу — начальнік упраўлення продажаў «Гомсельмаша» ў Рэспубліцы Беларусь Васіль Абрамовіч. Ён уручыў лідарам жніва ганаровыя граматы і каштоўныя падарункі: бацьку — кухонны камбайн, сыну — прафесійны набор інструментаў. Таксама пажадаў не спыняцца на дасягнутым.

Адзначым, што Валерый Кухта паходзіць з дынастыі хлебаробаў. Зараз яе працягвае і малодшы сын.

Уладзіслаў Шпарла. Фота БелТА