Генерал-маёр Валерый Гнілазуб вызвалены ад пасады намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі па баявым кіраванні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Генерал-маёр Валерый Гнілазуб вызвалены ад пасады намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі па баявым кіраванні і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення. Адпаведны ўказ нумар 276 падпісаў 1 верасня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.