Загадам міністра абароны Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2021 г. ваенным камісарам Пружанскага раёна назначаны падпалкоўнік Шаўчэнка Кірыл Усеваладавіч.
Нарадзіўся ў г.Фрунзэ (Кыргызстан) у сям’і вайскоўца. Дзяцінства прайшло ў Пружанах, вучыўся ў Пружанскай СШ № 5.
У 1998 годзе паступіў у Ваенную акадэмію РБ па спецыяльнасці “Камандная тактычная артылерыя”. Пасля яе заканчэння ў 2002 г. быў размеркаваны ў 111 артылерыйскі гвардзейскі полк, які дыслацыраваўся ў самой цытадэлі Брэсцкай крэпасці.
Службу праходзіў на ўсіх лінейных пасадах — ад камандзіра ўзвода да начальніка штаба гаўбічнага самаходнага артылерыйскага дывізіёна 2С3 “Акацыя”, а таксама артылерыйскага дывізіёна 2С1 “Гваздзік”. Быў начальнікам разведкі 1199 рэактыўнага артылерыйскага палка. Да гэтага назначэння служыў ва ўпраўленні тэрытарыяльнай абароны Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Жанаты. Мае дваіх дзяцей.