У нядзелю, 12 снежня, каля гадзіны ночы, 33-гадовы жыхар в. Аранчыцы, кіраваў аўтамабілем «Аўдзі».

Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Ён з’ехаў у кювет і перакуліўся на 24-м кіламетры аўтадарогі «Пад’езд ад М-1 да горада Пружаны» .
У выніку здарэння вадзіцель з траўмамі шпіталізаваны.