Толькі за апошнія гады ПМК-29 праведзены маштабныя работы на чатырох школах Столінскага, Бярозаўскага, Івацэвіцкага раёнаў. На Пружаншчыне «на рахунку» прадпрыемства рэканструкцыя Ружанскай школы. Багаты вопыт набылі будаўнікі ПМК-29 на рэканструкцыі з мадэрнізацыяй Відамлянскай СШ. У тым жа спісе — буйны магазін у г.Кобрыне, санаторый «Сонечны» пад Брэстам і МТФ на Івацэвіччыне. Зараз арганізацыя ўзводзіць пяціпавярховы жылы дом на вул.Кастрычніцкай у Пружанах, дзе хутка з’я-віцца новы добраўпарадкаваны мікрараён.
Як расказвае дырэктар філіяла А.А.Кадоліч, паспяховае рашэнне ўскладзеных на механізаваную калону задач — у першую чаргу, вынік мэтанакіраванай і паслядоўнай кадравай палітыкі, што праводзіцца ў будаўнічай арганізацыі.

Багаты працоўны вопыт мае брыгадзір філіяла «ПМК-29» ААТ «Палессежылбуд»
Дзмітрый Пешка. У будаўнічай арганізацыі яго па праве называюць прафесіяналам сваёй справы. Але добрых працаўнікоў тут нямала: «ПМК-29» — высокакваліфікаваная будаўнічая арганізацыя амаль з паўвекавым вопытам узвядзення аб’ектаў рознага прызначэння. Сваё майстэрства калектыў механізаванай калоны даказвае самаадданай працай.

Кантроль работ на аб’екце вядуць майстры Дзмітрый Аляксандравіч Самайлюковіч і Ілья Міхайлавіч Ігнатавец.

У амаль падрыхтаваных, у тым ліку і рукамі маляроў Святлана Селівончык і Алена Засім, пакоях хутка будуць адзначацца ўваходзіны.
Алег Сідарэнка, Сяргей Талашкевіч (фота).
Больш падрабязна пра будаўнікоў раёна чытайце ўнумары «Рб» за 8 жніўня.