Вось-вось — і яшчэ сорак ружанскіх сем’яў стануць уладальнікамі ўласных квадратных метраў.
Да будаўніцтва шматкватэрнага жылога дома па завулку Казіміра Марача ў гарадскім пасёлку прыступілі ў чэрвені. Падрадчыкам работ з’яўляецца ААТ «Рамбуд» г.Пружаны.
Уласнікамі большасці кватэр стануць тыя, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, найперш гэта шматдзетныя сем’і. Дзесяць кватэр будуе для сваіх работнікаў мясцовая гаспадарка ААТ «Ружаны-Агра».
Як паведаміў майстар ААТ «Рамбуд» Раман Шапавалаў, завяршыць будаўнічыя работы плануецца ў першым паўгоддзі 2019 года.
Марына Вакульская. Фота Сяргея Талашкевіча.