Здарэнне адбылося ранкам пятага лютага на вуліцы Леніна ў г.п.Ружаны. 33-гадовы жыхар пасёлка, кіруючы грузавіком, не прапусціў на нерэгулюемым пешаходным пераходзе 80-гадовую жыхарку в.Шэйпічы. Пасля сутыкнення, з чалавекам пад коламі, велікагрузны аўтамабіль праехаў яшчэ 30 метраў і толькі потым спыніўся. У выніку ад атрыманых траўм пажылая жанчына памерла ў рэанімацыйным аддзяленні бальніцы.
Віталь Патапчук, старшы дзяржаўтаінспектар.