Понедельник, 13 января 2025

В Пружанском районе прошли соревнования по рыболовному спорту

1 278

У мінулую суботу на вадаёме каля в.Бузуны прайшлі раённыя спаборніцтвы па рыбалоўным спорце сярод аматараў, арганізатарам якіх стаў фізкультурна-спартыўны клуб «Мухавец».

І хаця надвор’е не вельмі спрыяла, мерапрыемства прыцягнула даволі многа ўдзельнікаў, сярод якіх былі не толькі пружанцы, але нават і жыхары сталіцы. Дарэчы, жыхар г.Мінска Павел Іваноў заняў другое месца. Першае і трэцяе заваявалі пружанцы Вадзім Бондар і Віталь Мардань, якія сталі лідарамі па вазе сваіх уловаў. А Аляксей Рудзіч стаў пераможцам у намінацыі «Самая вялікая рыба».

Усе прызёры атрымалі граматы і каштоўныя падарункі. Таксама быў адзначаны і самы малады рыбак, якім стаў Ілья Бараноўскі: у якасці заахвочвання хлопцу быў уручаны сертыфікат на рыбалку на сажалцы каля в.Бузуны.

Алег Сідарэнка.