Воскресенье, 19 января 2025

В Пружанах выбрали лучшего социального работника

994

Я — пенсіянерка. Хачу наняць сацыяльнага работніка. Але перш чым заключыць дагавор з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, хацела б, калі гэта магчыма, даведацца, хто з работніц, якія абслугоўваюць пенсіянераў на даму, на лепшым рахунку?
Са званка ў рэдакцыю.

Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва падвёў вынікі традыцыйнага конкурсу прафесійнага майстэрства сярод сацыяльных работнікаў «Лепшы па прафесіі».
Сёлета ўдзельнікамі прафспаборніцтва сталі шэсць жанчын, якія прыйшлі на работу ў тэрытарыяльны цэнтр каля двух гадоў таму. Нягледзячы на невялікі стаж работы ў галіне сацыяльнага абслугоўвання, кожная з іх зарэкамендавала сябе не толькі як граматная работніца, але і добрая гаспадыня.
Канкурсанткам давялося выканаць чатыры заданні, да некаторых з якіх можна было падрыхтавацца загадзя. Удзельніцы конкурсу, напрыклад, мелі магчымасць папярэдне прыдумаць, як здзівіць аповедам пра свой прыход у прафесію, і прыгатаваць з любоўю арыгінальную страву. А вось веданне прафесійных тэрмінаў, нарматыўна-прававых актаў заканадаўства аб сацыяльнай абароне, а таксама здольнасць імгненна зрэагаваць няхай сабе і ў выдуманай экстрэмальнай сітуацыі сталі сапраўдным экзаменам на прафпрыдатнасць.
Варта зазначыць, што журы аказалася вельмі складана вызначыць лепшага сацыяльнага работніка: усе канкурсанткі былі дастойныя гэтага звання. Але літаральна на некалькі балаў абышла саперніц Ірына Чапліна (на здымку). Дарэчы, у ТЦСАН жанчына апынулася два гады таму выпадкова: проста засталася без работы. І хаця амаль усё жыццё прысвяціла швейнай справе, вырашыла паспрабаваць сябе ў іншай нішы галіны абслугоўвання. Сёння ў аддзяленні сацыяльнай дапамогі на даму пра Ірыну Анатольеўну гавораць як пра адказную, старанную, добрасумленную работніцу, якая адрозніваецца кемлівасцю і эрудыцыяй. Толькі лепшыя водгукі пра І.А.Чапліну і ў яе падапечных: жанчына дапамагае спраўляцца з бытавымі клопатамі сямі гарадскім пенсіянерам.
Фота Сяргея Талашкевіча

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *