Пятница, 13 декабря 2024

В Пружанах проконсультировали предпринимателей по Декрету Президента Республики Беларусь №7

980

У чацвер у малой зале райвыканкама прайшоў «круглы стол» на чале з кіраўніком раёна Міхаілам Крэйдзічам, з удзелам члена Савета Рэспублікі Беларусь Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктара Чайчыца, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Леаніда Качыны, а таксама прадстаўнікоў Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў і абласнога аддзялення ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў».У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў дзелавой сустрэчы былі змяненні ў заканадаўстве, якое рэгулюе прадпрымальніцкую дзейнасць. Віктар Іванавіч, які ўзначальвае Беларускую рэспубліканскую калегію адвакатаў, расказаў індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам аб асноўных навацыях Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» ад 23 лістапада 2017 года. Дакумент, які ўступае ў сілу літаральна на днях — 26 лютага, прадугледжвае кардынальнае змяненне механізмаў узаемадзеяння дзяржаўных органаў і бізнесу. Дэкрэтам прадугледжаны мінімізацыя ўмяшальніцтва службовых асоб у работу суб’ектаў гаспадарання і ўзмацненне механізмаў самарэгулявання бізнесу.

Пры гэтым мінімальна неабходны ўзровень кантролю з боку дзяржавы захаваецца. Юрысты ўдакладнілі, якія прагрэсіўныя нормы пачнуць дзейнічаць у бліжэйшы час: паведамляльны парадак ажыццяўлення найбольш распаўсюджаных відаў эканамічнай дзейнасці, агульныя патрабаванні да пажарнай бяспекі, санітарна-эпідэміялагічныя, ветэрынарныя, прыродаахоўныя і іншыя нормы.
Падчас жывых зносін удзельнікі «круглага стала» мелі магчымасць задаць пытанні кваліфікаваным спецыялістам у галіне юрыспрудэнцыі. У прыватнасці, у адвакатаў цікавіліся механізмам выдзялення зямельных участкаў пад развіццё фермерства, а таксама нюансамі функцыянавання фермерскіх гаспадарак.
Звяртаючыся да прысутных, старшыня Пружанскага райвыканкама М.М.Крэйдзіч падкрэсліў, што паслабленні ў заканадаўстве, якое цяпер будзе рэгуляваць прадпрымальніцкую дзейнасць, не павінны даваць права прадстаўнікам бізнесу беспакарана ашукваць людзей.
«Дэкрэт №7 яшчэ не запрацаваў і наўрад ці будзе першы час працаваць на поўную моц. Таму і патрэбны падобныя сустрэчы з прадстаўнікамі бізнесу, каб ведаць, што хвалюе прадпрымальнікаў, якія пытанні ў іх узнікаюць у рэальным жыцці», — зазначыў В.І.Чайчыц, падводзячы вынікі сустрэчы.
Марына ВАКУЛЬСКАЯ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *