Понедельник, 2 декабря 2024

В Пружанах День без автомобиля отметили велопробегом

1 591

Дзевяць гадоў запар 22 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень без аўтамабіля. Гэта міжнародная акцыя заклікае гараджан адмовіцца хаця б на адзін дзень ад звыклага рэжыму перамяшчэння на асабістым аўтатранспарце. Напрыклад, можна скарыстацца грамадскім транспартам або ўвогуле перасесці на веласіпед. Можна і прагуляцца па гарадскіх вуліцах пешшу, атрымліваючы эстэтычную асалоду.20160922_7640

Сёлета  аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама была праведзена шырокая інфармацыйная кампанія, праграма якой праходзіла на працягу тыдня мабільнасці. Напрыклад, у бібліятэках раёна афармляліся тэматычныя кніжныя паліцы «22 верасня — Сусветны дзень без аўтамабіля», распаўсюджваліся адпаведныя лістоўкі, буклеты і інфармацыйныя выданні.20160922_7590 20160922_7544 20160922_7541

А 22 верасня пры падтрымцы работнікаў Палаца культуры, супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі і грамадскага аб’яднання БРСМ быў праведзены кальцавы велапрабег па гарадскіх вуліцах, у якім прынялі ўдзел школьнікі і выхаванцы спартыўных секцый.20160922_7653 20160922_7643 20160922_7637 20160922_7622 20160922_7537 20160922_7536 20160922_7509 20160922_7506 20160922_7505 20160922_7502 20160922_7492 20160922_7481 20160922_7478

Алег СІДАРЭНКА,  Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *