Пятница, 14 февраля 2025

В праздничные дни в Пружанах зарегистрированы два ДТП

1 194

Першае дарожна-транспартнае здарэнне было зарэгістравана ўначы сёмага сакавіка. На аўтадарозе праз вёску Вялікія Якавічы жыхар г. Брэста пры раз’ездзе з сустрэчным аўтамабілем не заўважыў на праезнай частцы пешахода: раптоўна на дарогу выйшаў нецвярозы мясцовы жыхар, які і трапіў пад колы машыны. Пацярпелы атрымаў мноства цяжкіх траўмаў і быў шпіталізаваны.


А днём 8 сакавіка на вуліцы Савецкай у г. Пружаны не раз’ехаліся аўтамабіль, за рулём якога быў гара-джанін, і матацыкл, якім кіраваў жыхар аг. Шчарчова. Вадзіцель аўто пры павароце на стаянку каля Белых лавак не заўважыў матацыкл, які рухаўся па сустрэчнай паласе. Матацыкліст шпіталізаваны.

Віталь Патапчук, старшы дзяржаўтаінспектар.