Понедельник, 16 сентября 2024

В «Палацике» большая пальма дала урожай

2 407

Сёння наведвальнікі спяшаюцца ў музей-сядзібу «Пружанскі палацык» не толькі, каб пазнаёміцца з новымі ці традыцыйнымі выставамі. Ці не найбольшую цікавасць выклікае вялізная пальма, якая даўно красуецца ў параднай зале. Справа ў тым, што з месяц таму, супрацоўнікі заўважылі, што пасля цвіцення ўтварылся завязь і, магчыма, экзатычнае дрэва дасць плады.IMG_0242

Надзеі спраўдзіліся! На пальме паспелі дзве вялікія гронкі бананаў! І калі першы час ад наведвальнікаў цуд хавалі, каб раней часу не сурочыць, то зараз падзівіцца на незвычайны ўраджай можа кожны жадаючы. Спяшайцеся, бо ў хуткім часе ў музеі плануюць пачаставацца ўласнымі бананамі!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *