— Як паведамляе намеснік начальніка РАСК Д.М.Мацаюк, на мінулым тыдні следчымі было ўзбуджана 5 крымінальных спраў.

— 10 верасня была ўзбуджана крымінальная справа па факце бойкі, якая адбылася ў працоўны час паміж двума работнікамі мехмайстэрні адной з гаспадарак раёна. Майстры, як было ўстаноўлена пазней, не падзялілі службовы інструмент, прычым ініцыятарам сваркі стаў нецвярозы работнік, які выказаў прэтэнзіі калегу. Апошні ў якасці «аргумента» падчас бойкі выкарыстаў металічную трубу. Нецвярозы праціўнік атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні і зараз шпіталізаваны. А яго апаненту пагражае крымінальная адказнасць па ч.1 арт.147 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (да 8 гадоў пазбаўлення волі).