Суббота, 8 февраля 2025

В легкоатлетической эстафете, посвященной Дню работников физической культуры и спорта, победители ученики СШ №1 и работники ОАО «Журавлиное»

1 182

Лёгкаатлетычная эстафета, прысвечаная Дню работнікаў фізічнай культуры і спорту, была праведзена ў мінулую суботу на вуліцах Пружан.
Сёлета, у адрозненне ад мінулых гадоў, акрамя вучнёўскай моладзі, на старт павінны былі выйсці каманды працоўных калектываў і работнікаў аграпрамысловага комплексу. На практыцы атрымалася так, што да гарадскіх школ, гімназіі і Ружанскай СШ далучыліся толькі прадстаўнікі ААТ «Жураўлінае» і ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс».


Удзельнікі эстафеты (пяць юнакоў і пяць дзяўчат у складзе кожнай каманды) павінны былі пераадолець дзесяць этапаў па вуліцах Савецкай, Чырвонаармейскай, Кастрычніцкай і Рыгора Шырмы. Стартавалі і фінішавалі красмены каля гарадскога Палаца культуры.
Сярод вучнёўскіх калектываў першай на фінішы была каманда СШ №1 імя ЧБВА, за якую выступалі Віталь Пышко, Аляксей Жогал, Іван Сосна, Дзмітрый Чайкоўскі, Уладзіслаў Пацэйка, Ганна Дымша, Вікторыя Чайкоўская, Рэвека Малчанава, Руф Малчанава, Віялета Шчэрба. Другое месца дасталася вучням СШ №5, трэцяе — СШ №3.
Сярод работнікаў аграпрамысловага комплексу перамогу святкавалі прадстаўнікі ААТ «Жураўлінае». Другімі сталі красмены ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс».
Каманды-пераможцы і прызёры ўзнагароджаны кубкамі і граматамі РФСК «Мухавец».

Мікола Архуцік, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *