Вторник, 14 января 2025

В ДЮСШ №2 началась вторая смена спортивно-оздоровительного лагеря

690

У ліпені пры ДЮСШ №2 працаваў спартыўна-аздараўленчы лагер.

Адпачывалі і працягвалі трэніравацца ў ім юныя плыўцы. Таксама наведвальнікі лагера прынялі ўдзел у абласных спаборніцтвах па дысцыплінах сучаснага мнагаборства.

Нашы спартсмены спаборнічалі ў біятле (плаванне плюс бег). Як вынік, лепшымі ў сваіх узроставых катэгорыях сталі Анастасія Таран, Кацярына Варыцкая, Аляксей Барынаў. «Сярэбранымі» прызёрамі аказаліся Арына Варыцкая, Арцемій Мацаюк, Аліна Жорах. «Бронза» ў Яўгена Бойкі, Ганны Стасевіч і Арсенія Пракопчыка.

Цяпер у лагеры працуе другая змена, у якой сумяшчаюць адпачынак з трэніроўкамі будучыя хакеісты і фігурысты.
На здымках: падчас трэніровак.
Фота Сяргея Талашкевіча.