Воскресенье, 8 декабря 2024

В ЦТДМ прошел шахматно-шашечный турнир на призы газеты «Раённыя будні»

6 233

У цэнтры творчасці дзяцей і моладзі ў Пружанах прайшоў традыцыйны пераднавагодні шахматна-шашачны турнір на прызы газеты «Раённыя будні».
На працягу двух тыдняў першынства аспрэчвалі аматары інтэлектуальных гульняў. За званне пераможцы ў шахматах змагалася 19 удзельнікаў. Напал барацьбы захоўваўся на працягу ўсяго турніру. Шахматысты літаральна «дыхалі ў спіну» адзін аднаму.
Па выніках спаборніцтваў першае месца заваяваў Аляксандр Лапінкевіч, які набраў 17 ачкоў.
Адразу два шахматысты фінішавалі з аднолькавым вынікам — на іх рахунку па 13,5 ачка. Па дадатковых паказчыках другое месца дасталася Віталію Паўлюсюку, а трэцяе — Сяргею Кажамячанку. У дзясятку мацнейшых трапілі таксама Аляксандр Жыракоў, Сяргей Сахарук (па 13 ачкоў); Анатоль Неміровіч, Павел Нічынгер, Аляксандр Казей (па 12 ачкоў); Павел Рубцоў, Мікалай Грышкевіч (па 11,5 ачка).
На жаль, шашачны турнір сабраў усяго толькі пяць удзельнікаў. Пераможцам стаў ветэран шашачнай гульні, кандыдат у майстры спорту Міхаіл Галузаў, які набраў 6 ачкоў. Другім з 5 ачкамі фінішаваў Анатоль Неміровіч. У тройку прызёраў трапіў таксама Віктар Бубенчык (4,5 ачка).
Галоўным суддзёй турніру працаваў Аляксандр Чавусаў. Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, а таксама ім будзе аформлена падпіска на газету «Раённыя будні».
На здымку: пераможца спаборніцтваў — шахматыст Аляксандр Лапінкевіч.
Мікола Архуцік, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *