На мінулым тыдні ў абласным цэнтры прайшоў прэс-брыфінг, які быў арганізаваны па ініцыятыве Упраўлення Вярхоўнага Камісара ААН па справах бежанцаў у Рэспубліцы Беларусь. На мерапрыемстве былі абмеркаваны пытанні аказання метадычнай і матэрыяльнай дапамогі прымусовым мігрантам, якія былі вымушаны шукаць спакой у іншых краінах, а таксама асобам без грамадзянства.

З сітуацыяй у свеце і ў нашай рэспубліцы журналістаў раённых выданняў Брэстчыны азнаёмілі прадстаўнік Упраўлення Жан-Іў Бушардзі, памочнік па прававых пытаннях Цімафей Саладкоў і дэкан факультэта міжнародных адносінаў, прадстаўнік МГА «Развіццё» Віктар Шадурскі. Выступоўцы расказалі пра тое, у чым маюць патрэбу бежанцы і асобы без грамадзянства, якую падтрымку ім могуць аказаць сродкі масавай інфармацыі, пасля чаго адказалі на пытанні ўдзельнікаў прэс-брыфінгу.
Алег Сідарэнка.
Фота Сяргея Талашкевіча.