Воскресенье, 6 октября 2024

В Бресте подвели итоги конкурса «Женщина года-2019». Среди дипломантов и жительницы Пружан

1 137

У чацвер у Брэсцкім тэатры лялек прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года-2019», арганізатарам якога з’яўляецца грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз жанчын».

Пружанскі раён быў прадстаўлены дзвюма ўдзельніцамі. Алена Аляксандраўна Астапчык, кіраўнік гурткоў «Рух у радасць» і «Скандынаўская хадзьба» аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту дзяржаўнай установы «Пружанскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» атрымала дыплом удзельніка ў намінацыі «Духоўнасць і культура».


Загадчыца аўтаклуба аддзела культуры Пружанскага райвыканкама, старшыня Пружанскага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Святлана Станіславаўна Карповіч адзначана дыпломам трэцяй ступені ў намінацыі «Актыўная жыццёвая пазіцыя».
Фота Аляксандра Шульгача («Заря»).