Воскресенье, 19 января 2025

Узнагароды за навагоднюю прыгажосць уручаны пераможцам конкурсу на лепшае афармленне будынкаў

719

Мы ўжо расказвалі пра вынікі раённага конкурса на лепшае афармленне да навагодніх святаў адміністрацыйных будынкаў і прылягаючых да іх тэрыторый, уласных падворкаў.

Дыпломы ў сваіх намінацыях атрымалі Аляксандр Бушко з аг. Сухопаль і дзіцячы сад №5 г. Пружаны.

І вось напачатку пасяджэння райвыканкама, якое прайшло 5 студзеня, першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Глушко ўручыў узнагароды і кветкі пераможцам і прызёрам конкурсу. Зноў пералічваць іх, напэўна, не варта. Скажам адно: журы конкурсу было нялёгка выбраць самых лепшых, тыя, хто падаў заяўкі, пастараліся зрабіць святы яскравымі, парадаваць сваіх работнікаў і жыхароў населеных пунктаў крэатыўнымі знаходкамі.

І гэта ўдалося ўсім без выключэння.

Віктар Ільюшчанка. Фота Кацярыны Масік

Фотаальбом з пераможцамі: https://ok.ru/budni/album/953417522824