Пятница, 1 ноября 2024

Узнагародай абласнога ўзроўню адзначана дзіцячая гульнявая пляцоўка ААТ «Пружанскі малочны камбінат» на вуліцы Палескай

329

Гульнявая пляцоўка ад ААТ «Пружанскі малочны камбінат» не толькі заваявала папулярнасць у дзяцей і іх бацькоў, але і атрымала… сваю першую ўзнагароду.

Нядаўна ў Брэсце былі падведзены вынікі абласнога конкурсу на лепшае фарміраванне сяброўскага дзецям гарадскога асяроддзя — уладкаванне дзіцячых пляцовак у рамках дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі» на тэрыторыі Брэсцкай вобласці.

Праводзіўся конкурс з мэтай выяўлення і падтрымання лепшых ініцыятыў, накіраваных на стварэнне максімальна камфортных умоў для актыўнага баўлення часу, падтрымання здароўя дзяцей і падлеткаў, іх фізічнага развіцця з дапамогай гульнявых пляцовак, размешчаных у населеных пунктах, падключаных да праграмы «Здаровыя гарады і пасёлкі» на 2022-2023 год.

Да разгляду журы былі прадстаўлены 36 дзіцячых гульнявых пляцовак у дзвюх намінацыях — ва ўжо існуючай забудове і пры новым будаўніцтве мікрараёна горада, пасёлка, аграгарадка.

Першае месца ў намінацыі «Лепшая дзіцячая гульнявая пляцоўка ў існуючай забудове горада, пасёлка, аграгарадка» заняла пляцоўка ААТ «Пружанскі малочны камбінат».

Нагадаем, што размяшчаецца яна на вул. Палескай, насупраць фірменнага магазіна прадпрыемства «Верас».

Уладзіслаў Шпарла. Фота Кацярыны Масік