Пятница, 23 мая 2025

Ухілісту ад выплаты аліментаў пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі

400

Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана шэсць крымінальных спраў.

У нашым разуменні, калі стварыў сям’ю, потым з’явіліся дзеці, то будзь сапраўдным мужчынам, абаронцам і дарадчыкам сваім родным.

Толькі так разважаюць не ўсе, у тым ліку і грамадзянін Расійскай Федэрацыі. Мужчыне ў 2017 годзе судом было прызначана выплачваць аліменты ў памеры 33% ад яго заробку або іншага даходу штомесяц на дзвюх дочак да іх паўналецця. Але праз некаторы час гора-бацька ўхіліўся ад іх платы, і больш за тры месяцы на працягу года дзеці ад яго нічога не атрымлівалі. Відаць, вырашыў, што вырастуць самі ці дзяржава дагледзіць і на ногі паставіць.

Цяпер ухіліста чакае да двух гадоў пазбаўлення волі..