У бальніцах і паліклініках Беларусі праводзіцца папярэдні запіс на вакцынацыю супраць COVID-19. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства аховы здароўя. Там жа ёсць спасылка на пералік арганізацый аховы здароўя, якія задзейнічаны ў вакцынацыі.
У Пружанскім раёне гэта ЦРБ, Ружанская і Шарашоўская гарадскія бальніцы, амбулаторыі агульнай практыкі: Навазасімавіцкая, Ліноўская, Навасёлкаўская, Лыскаўская, Хараўская і Кляпацкая. Акрамя таго, Шчарчоўскі і Мокраўскі ФАПы, прышчэпачныя пункты СШ №1, СШ №3 і Шарашоўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната.
Паступленне ў Пружанскую ЦРБ аднадозных ампул з вакцынай сёння дазваляе персанальна выязджаць на дом да жадаючых абараніць сябе ад каранавіруснай інфекцыі. Але такія выклікі прымаюцца толькі ад цяжкіх хворых, якія нетранспартабельныя. Канчатковае рашэнне аб выездзе — за амбулаторна-паліклінічнай службай.
Па стане на трэцяе чэрвеня, прышчэпкі ад COVID-19 на доме ўжо атрымала 19 такіх жыхароў раёна.
Да слова, раней для таго, каб адкрыць флакон з вакцынай, трэба было пяць жадаючых прышчапіцца — менавіта такую колькасць доз вакцыны ён утрымліваў.
Усю інфармацыю можна ўдакладніць па тэлефоне ў Пружанах: 3-05-60.
Таксама ў Пружанскай ЦРБ працуе call-цэнтр для кансультавання насельніцтва па COVID-19.
Звяртацца можна ў рабочыя дні з 8.00 да 17.00 па тэлефонах 2-90-03, 2-91-03 і 2-95-03.
Падрыхтаваў Улад Шпарла