Пятница, 5 декабря 2025

Увага! Работнікі, якія прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі, могуць атрымаць пэўныя льготы

1 027

Работнікі, якія прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі, па рашэнні свайго кіраўніцтва і прафкамаў могуць атрымаць пэўныя льготы. З ініцыятывай такім чынам матываваць людзей выступіла раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Як адзначыла старшыня раённага аб‘яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук, у якасці дадатковай меры стымулявання можа быць выплата матэрыяльнай дапамогі і (або) магчымасць давання ў дзень вакцынацыі або ў наступны дзень (пры дрэнным самаадчуванні) сацыяльнага водпуску з захаваннем сярэднядзённага заробку.

Палажэнні, якія прадугледжваюць меры стымулявання работнікаў да праходжання вакцынацыі, могуць быць уключаны ў калектыўныя дагаворы альбо выкладзены ў іншым дакуменце, прынятым у арганізацыі.

На сённяшні дзень падобную дадатковую падтрымку пасля вакцынацыі ўжо атрымліваюць работнікі Пружанскага малочнага камбіната, Пружанскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм, ААТ “Велікасельскае Агра”, ААТ “Агра-Калядзічы” і іншых. Размер выплат – ад 50 да 200 рублёў.

— У складаных сітуацыях прафсаюз проста павінен падстаўляць сваё плячо. Нам трэба рабіць усё магчымае, каб у нашым грамадстве хутчэй выпрацаваўся калектыўны імунітэт і людзі былі здаровымі, — кажа Таццяна Юр‘еўна.

https://www.youtube.com/channel/UC-iQE9Nj683ZWVIjb5ulLoQ