З панядзелка па пятніцу, з 12.00 да 19.00 гадзін, на пункце працуе ўрач і яго памочнік, якія ў парадку жывой чаргі вядуць прыём пацыентаў. Медыцынская картка не патрэбна.
Для вакцынацыі выкарыстоўваюцца вакцына «Vero Cell» кітайскай вытворчасці і расійскі «Спадарожнік V».

Падчас падрабязнага апытання і агляду ўрач высвятляе агульную клінічную карціну чалавека. І калі выяўляюцца прыкметы вострай рэспіраторна-віруснай інфекцыі або вострай фазы іншых захворванняў, што з’яўляецца бясспрэчным супрацьпаказаннем да вакцынацыi, то яе не праводзіць і настойліва раіць звярнуцца ў паліклініку да ўчастковага ўрача.
Дарэчы, на сёння ў Пружанскім раёне 42% вакцынаваных грамадзян. Для стварэння групавога імунітэту неабходна мінімум 60%.
Тых, хто вакцынаваўся больш за паўгода таму, медыкі запрашаюць у паліклініку на рэвакцынацыю.
Запіс на яе праводзіцца па тэлефоне 2-31-57.