Яшчэ 21 верасня 2022 года рашэннем Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь Міжнародны дабрачынны фонд “Рух душы” («Движение души») быў ліквідаваны.
У той жа час паступаюць звесткі пра з‘яўленне людзей, якія пад выглядам валанцёраў фонду збіраюць грашовыя сродкі. Паважаныя грамадзяне, майце на ўвазе, што падобная дзейнасць незаконная.
Будзьце ўважлівымі і не паддавайцеся на падман людзей, якія прыкрываюцца назвай неіснуючага ўжо фонду.