Вторник, 18 февраля 2025

Уроженка Пружан Анна Зубкова установила новый рекорд Беларуси в спортивной ходьбе на дистанции 3000 м

1 165

У Брэсце прайшла спартакіяда Рэспублікі Беларусь сярод ДЮСШ. У складзе каманды Брэсцкай вобласці выступалі і навучэнцы ДЮСШ №1 горада Пружаны.
Максім Хільковіч і Дзмітрый Чайкоўскі прымалі ўдзел у лёгкаатлетычнай эстафеце 100+200+300+400 метраў і занялі трэцяе месца. Рыхтавалі спартсменаў да спаборніцтваў трэнеры-выкладчыкі ДЮСШ №1 С.А.Чайкоўскі і В.А.Красько.
За каманду вобласці выступала таксама былая навучэнка пружанскай спартыўнай школы Ганна Зубкова, якая ў спартыўнай хадзьбе на дыстанцыі 5000 метраў заняла першае месца, а на дыстанцыі 3000 метраў устанавіла новы рэкорд Рэспублікі Беларусь.
Алена Астапчык, метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *