Воскресенье, 19 января 2025

Ураджэнец Пружанскага раёна Ілья Касюк выратаваў жыццё чатырохгадоваму хлопчыку ў Брэсце

918

Герой, які выратаваў чатырохгадовае дзіця, падзяліўся падрабязнасцямі ў інтэрв’ю «ВоенТВ» .

Усё адбылося днём 13 лістапада. Знаходзячыся ў аўтамабілі каля свайго дома, Ілья Касюк пачуў дзіцячы крык. Ён убачыў хлопчыка, які павіс на ўзроўні трэцяга паверха, трымаючыся адной рукой за вяроўку для бялізны.

Дзейнічаў артылерыст хутка: зняў куртку і падрыхтаваўся лавіць малога. Хлопчык не ўтрымаўся і зваліўся ўніз, на шчасце, у рукі ваеннаслужачага. Ён перадаў хлопчыка брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі і пасля гэтага паехаў у сваю вайсковую часць.

22-гадовы Ілья Касюк родам з Пружанскага раёна, вырас у сям’і ваеннаслужачага. Малады чалавек прайшоў тэрміновую службу, пасля чаго прыняў рашэнне праходзіць службу па кантракце.