Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Сяргея Барташа Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, паведамляе БЕЛТА.
Да гэтага часу Сяргей Барташ працаваў памочнікам Прэзідэнта – інспектарам па Гомельскай вобласці.
Сяргей Барташ нарадзіўся ў 1974 годзе ў вёсцы Рэпехі Пружанскага раёна. Усё жыццё цесна звязаны з сельскагаспадарчай галіной.
Пачынаў працоўны шлях на пасадах агранома, галоўнага агранома сельгаспрадпрыемстваў Брэсцкай вобласці, а таксама інжынера-гідратэхніка на прадпрыемстве меліярацыйных сістэм. Больш за 10 гадоў Сяргей Барташ кіраваў ААТ «Ліноўскае». Займаў пасаду старшыні Пружанскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў.
З 2016 года працаваў у сістэме дзяржаўнага мясцовага кіравання. У 2020-2022 гадах – старшыня Бярозаўскага райвыканкама.
У кастрычніку 2022 года назначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектарам па Гомельскай вобласці.
На мерапрыемстве таксама прысутнічалі віцэ-прэм’ер Леанід Заяц і першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў.
«З некалькіх кандыдатур, якія мне прапанаваны тыдзень таму, я выбіраю вас. Таму што ў вас прыстойны жыццёвы шлях. Вельмі важна, каб міністр абавязкова папрацаваў і кіраўніком сельскагаспадарчага прадпрыемства. Гэта вельмі важна. Як і ў прамысловасці, калі міністр ці віцэ-прэм’ер, каб яны прайшлі вось гэты шлях кіраўніка той ці іншай арганізацыі прамысловай. Так і тут», – сказаў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Сяргея Барташа ёсць гэты вопыт. «Вы папрацавалі на ўзроўні сельгаспрадпрыемства. І аграномам вы былі, і на ўзроўні раённага звяна вы добра ведаеце ўсе працэсы. Больш за тое, вы папрацавалі і на абласным узроўні, займаючыся пытаннямі сельскай гаспадаркі. Затым ужо на самым высокім узроўні – памочнікам Прэзідэнта. Гэта дало вам магчымасць ужо зверху паглядзець на тыя праблемы, якія сёння вырашаюцца на сяле, і якія вы добра ведаеце, працуючы на зямлі. Здаецца, па ўзросце і па вопыце вы чалавек, як раз падыходзячы на гэтую пасаду. Гэта і абумовіла мой выбар у сувязі з назначэннем вас міністрам».