Понедельник, 2 декабря 2024

Ураджэнцы Расійскай Федэрацыі і шматдзетнай маме можа пагражаць пазбаўленне волі

724

Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана пяць крымінальных спраў.

Нарадзіць дзяцей — справа добрая. Але ж у будучым займацца іх выхаваннем — не менш важны абавязак. Дзеткі — гэта не пустазелле, якое расце само па сабе.

А вось ураджэнка Расійскай Федэрацыі палічыла інакш: я дала жыццё, а далей трава не расці, няхай Рэспубліка Беларусь клапоціцца пра трох дзетак. Так два хлопчыкі і дзяўчынка апынуліся на поўным дзяржаўным забеспячэнні, а нядбайную маці суд абавязаў вяртаць расходы на іх утрыманне. Для гэтага жанчыне нават прадаставілі рабочае месца ў нашым раёне, але яна за тры восеньскія месяцы мінулага года ўмудрылася без прычыны больш за дзесяць дзён не з’явіцца на працы. Не дай Бог такую маці! Яе накіроўваюць на шлях ісціны, а яна наўмысна яго не бачыць.

Не хочаш працаваць дзеля сваіх дзяцей, то цяпер можаш пазбавіцца свабоды тэрмінам да года.