Пружанскі райвыканкам нагадвае, што па 27 жніўня 2021 года праводзіцца штогадовы раённы агляд-конкурс на лепшае добраўпарадкаванне, санітарны стан і кветкавае афармленне тэрыторый Пружанскага раёна.

Агляд-конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
- «Лепшая арганізацыя сельскагаспадарчай галіны»;
- «Лепшая арганізацыя будаўнічай галіны, дарожнай галіны, энергетычнага комплексу і жыллёва-камунальнай гаспадаркі»;
- «Лепшая арганізацыя прамысловасці, лясной гаспадаркі, транспарту, сувязі, гандлю і сферы паслуг»;
- «Лепшая ўстанова сацыяльнай сферы, лепшы дзяржаўны орган»;
- «Лепшы суб‘ект індывідуальнага прадпрымальніцтва»;
- «Лепшая прыдамавая тэрыторыя аднакватэрных жылых дамоў»;
- «Лепшая прыдамавая тэрыторыя шматкватэрных жылых дамоў».
Заяўку для ўдзелу ў аглядзе-конкурсе неабходна падаць у аддзел архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама па 25 жніўня 2021 года.
Тэлефон для даведак: 2-23-11.