Пятница, 14 февраля 2025

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне 15 снежня правядзе «Электронны кірмаш вакансій»

114

Да ведама незанятага насельніцтва і беспрацоўных грамадзян!

Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пружанскага райвыканкама 15 снежня 2022 г. з 10.00 да 12.00 гадзін на адзінай інфармацыйнай пляцоўцы e-vacancy.by будзе праведзены «Электронны кірмаш вакансій».

Саіскальнікі атрымаюць магчымасць азнаёміцца з вакансіямі, задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на гутарку, пакінуць рэзюмэ ў рэжыме рэальнага часу.