У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ў гэтыя дні ўпершыню дэманструецца публіцы фігура Святога епіскапа Рыма з Шарашэва.
Да 7 красавіка ў музеі праходзіць выстава «Беларуская скульптура XVII–XVIII ст.». У экспазіцыі прадстаўлены ўнікальныя экспанаты, звязаныя з гісторыяй Брэстчыны.
Фігуры Арханёлаў з Пінска і св. епіскапа Рыма з Шарашэва наведвальнікі музея могуць убачыць упершыню.
Выстава — вынік шматгадовай работы па зборы, рэстаўрацыі і вывучэнні вялікай калекцыі старажытнабеларускай скульптуры з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Уладзіслаў Шпарла
Фота sb.by