У Кобрыне прайшло ўшанаванне лепшых работнікаў аграпрамысловай галіны Брэстчыны.
Падчас яго былі названы імёны, якія папоўняць Кнігу Пашаны аграпрамысловага саюза. Выданне пачалі фарміраваць тры гады таму. Сёлета яно папоўнілася чатырма новымі імёнамі. Адно з іх добра вядома пружанцам: у кнізе цяпер будуць утрымлівацца звесткі пра Уладзіміра Мікіціча, які ў агульнай колькасці 35 гадоў узначальваў дзве буйныя арганізацыі раёна — ААТ «Велікасельскае Агра» і «Пружанскі малочны камбінат».
Таксама адбылося ўручэнне Ганаровых дыпломаў, грамат і падзяк. Узнагародай Брэсцкага абласнога аграпрамысловага саюза адзначаны дырэктар ААТ «Мурава» Пётр Білецкі.
Уладзіслаў Шпарла. Фота sb.by